logo
Пн – Cб:
09.00 – 21.00
Воскресенье:
10.00 – 20.00

Найти ...

    Раздел

    product

    Начните поиск...

    RUS
    BEL

    Гісторыя

    ГУМ — першы найбуйнейшы ўніверсальны магазін г. Мінска. Размешчаны ў самым цэнтры сталіцы, на скрыжаванні галоўнай магістралі – пр. Незалежнасці і вул. Леніна Упершыню расчыніў свае дзверы для пакупнікоў і гасцей 5 лістапада 1951 года.


    ГУМ — славутасць Беларусі. Будынак універмага з'яўляецца помнікам архітэктуры і горадабудаўніцтва ХХ стагоддзя.

    about-us

    На сіметрычна вырашаным фасадзе ўнівермага, вылучаны тры арачныя праёмы, якія ўтвараюць парадны ўваход, арыентаваны на пр.Незалежнасці. Архітэктурна-мастацкім рашэннем будынка прадугледжана наяўнасць вялікіх зашклёных праёмаў і складанага дэкору — шматлікіх франтончыкаў,ляпніны, уставак, геральдычных паяскоў. У інтэр'еры таксама шырока выкарыстаны дэкаратыўныя элементы класічнай спадчыны – ляпныя дэталі, мармур, хрусталь, незвычайныя вітражы, шырокія лесвіцы і раскошныя калоны.
    Ва ўнівермагу штодня абслугоўваюцца больш за 20 тыс.пакупнікоў.Тут прадаюцца тавары для ўсёй сям'і і на ўсе выпадкі жыцця: для дзяцей і дарослых, для дома і дачы, для спорту і адпачынку.

    about-us

    У гандлёвых залах прадстаўлены шырокі асартымент тавараў вядомых беларускіх і замежных брэндаў.

    about-us

    Мы пастаянна ўдасканальваем метады гандлю, ажыццяўляем пошук патрэбных пакупніку тавараў і прафесійна іх прадаём, таму што нам дарагі кожны пакупнік і кожны партнёр па гандлі.


    Да паслуг пакупнікоў ва ўнівермагу - кафэтэрый і сталовая, шэраг платных і бясплатных дадатковых паслуг.


    У 1997 годзе дзяржаўны ўніверсальны магазін быў ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства “ГУМ”.


    У цяперашні час гандлёвая сетка ААТ “ГУМ” – гэта не толькі ўнівермаг, размешчаны па праспекце Незалежнасці, 21, але і гандлёвыя залы па вул. Леніна (Будынкі 4, 6 і 8), а таксама пяць харчовых магазінаў “Шчодры” ў Цэнтральным раёне г. Мінска..


    АБ ГІСТОРЫІ СТВАРЭННЯ ГУМа

    Гісторыя першага дзяржаўнага ўніверсальнага магазіна пачалася ў 1934 годзе. ГУМ адкрыўся ў горадзе Мінску 28 мая ў манументальным будынку былога Польскага банка, які стаяў на скрыжаванні Савецкай і Камсамольскай вуліц (цяперашняга пр. Незалежнасці і вул. Камсамольскай). Пасля Вялікай Айчыннай вайны ГУМ у свой ранейшы будынак не вярнуўся, бо вуліца Савецкая была амаль цалкам разбурана, і яе вырашылі спланаваць нанова.

    history-1

    Рашэнне аб будаўніцтве новага ўніверсальнага магазіна было прынята 26 ліпеня 1945 года ў Крамлі намеснікам старшыні Саўнаркама СССР Анастасам Мікаянам.Універмаг стаў першым аб'ектам зноў створанага архітэктурнага цэнтра г. Мінска. Архітэктарамі праекта былі прызначаны Раман Гегарт і Леў Мелегі. У сваёй працы яны абапіраліся на шэдэўры італьянскай архітэктуры – базіліку Паладыяна ў венецыянскім горадзе Вічэнца і бібліятэку Марчыяна

    history-2

    5 лістапада 1951 года Мінскі ГУМ сустрэў сваіх першых наведвальнікаў у новым будынку агульнай плошчай 6 891 м2, у тым ліку гандлёвай – 3 561 м2.


    Гэта было сапраўднае свята горада. Для пасляваенных людзей гэта быў не магазін, а палац гандлю. У магазіне панавала святочная атмасфера, ля ўвахода стаяў швейцар, ззялі люстэркі ...Інтэр'ер будынка дзівіў вока абывацеля. Усё гэта імгненна ператварыла хол універмага-палаца ў галоўнае месца сустрэч закаханых.

    about-us

    Гандлёвае абсталяванне было выканана з каштоўных парод дрэва, столі ўпрыгожвалі шыкоўныя люстры з лямпамі дзённага святла, на вокнах віселі шаўковыя “міністэрскія” гардзіны, падлогі былі паркетнымі. Усюды паліраваны дуб, бронза, шоўк…


    На паверхах знаходзіліся аўтаматы, якія за сімвалічную плату выдавалі порцыю адэкалону,апырскваючы ім пакупніка. У той дзень упершыню на прылаўках з'явіліся імпартныя тавары з Чэхаславакіі, Польшчы, ГДР і Францыі. Нідзе не было такога багацця тавараў, як ва ўнівермагу. Велізарным попытам карысталася бытавая тэхніка (халадзільнікі, тэлевізары і пральныя машынкі). Наведвальнікаў абслугоўвалі 460 прадаўцоў, 30 з іх на той момант прайшлі стажыроўку ў Ленінградскім Гандлёвым Доме.

    Перыядам паступальнага развіцця ГУМа з'явіліся 1960–1970-я гады. Асаблівая ўвага надавалася ўдасканаленню гандлёвага працэсу.


    У 1969 годзе Мінскі ГУМ увайшоў у лік першых савецкіх магазінаў, якія ўкаранілі ў сябе метад самаабслугоўвання.


    У 1973 г. ГУМ пачаў сам рыхтаваць кадры. Універмаг першым у горадзе арганізаваў школу-магазін, стаў адным з родапачынальнікаў гэтай практыкі ў сістэме савецкага гандлю.


    У 1976 годзе арганізаваны гандаль па спажывецкіх комплексах: “Тавары для жанчын”, “Тавары для мужчын”, “Тавары для дзяцей” і інш. Ва ўнівермагу аказвалася больш за 30 дадатковых паслуг, уключаючы раскрой тканін і дробную падгонку адзення, працавалі ашчадныя касы, аддзяленне сувязі. Вопыт Мінскага ГУМа пачаў шырока ўкараняцца ў СССР.


    У 1985 ў поўнай меры пачалі ўжываць аўтаматызаваную сістэму ўліку тавараў. У гэтыя гады ГУМ – гэта прыкладна 5% у агульным тавараабароце горада.


    У 1997 годзе дзяржаўны ўніверсальны магазін быў ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства “ГУМ”.


    ГУМ на працягу ўсёй сваёй дзейнасці не проста гандлёвы аб'ект, а магазін-наватар.


    Мы першыя сярод універмагаў увялі падарункавыя сертыфікаты, дысконтныя карты. І з часам маем намер удасканальваць сваю сістэму кліенцкай лаяльнасці “Клуб пастаянных пакупнікоў ГУМа”. Мінскі ГУМ быў і застаецца вядучым прадпрыемствам гандлю Рэспублікі Беларусь.

    Подпишитесь на рассылку и будьте в курсе событий!

    Спасибо за подписку!